SPETO · Кастрычніцкая, 25

VB3_walls_22aug-02

Speto

(45 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, левая частка сцяны)

Што малюе: Натхнёны розніцай у часе паміж нашымі краінамі, Speto выкарыстае контуры часавых паясоў Бразіліі ды Беларусі, у якія ўпіша матывы сусветнай поп-культуры.

Адзін з піянераў графіці ў Бразіліі, Speto aka Паўлу Сэзар Сіўва, займаецца вулічным мастацтвам больш за тры дзесяцігоддзі. Пачаў маляваць яшчэ падлеткам у сярэдзіне 80-ых у традыцыйным хіп-хоп кірунку, але з часам прапампаваў свой унікальны стыль бразільскімі фальклорнымі элементамі. Важкі ўплыў на ягоную творчасць аказвае літаратура «кордэл» ці «вяровачная літаратура» – танюсенькія брашуры на простай паперы, якія прадаюцца на вуліцах і рынках Бразіліі на пацеху публікі. У іх, апроч апавяданняў, друкуюцца і адпаведныя «лубочныя» ілюстрацыі. Таксама ў сваіх працах ён дадае стылістыку разьбы па дрэве, тату-матывы і не пакідае без увагі хіп-хоп культуру.

Speto належыць да першага пакалення графіці-мастакоў у Бразіліі разам з OSGEMEOS. Цягам 1990-ых гадоў ён дапамагаў ствараць візуальныя вобразы бразільскім музычным гуртам The Raimundos, Planet Hemp і O Rappa. Ягоная майстэрня размяшчаецца на завулку Бэтмана ў Сан-Паўлу – легендарнай лакацыі для ўсіх графітчыкаў. Браў удзел у шэрагу выстаў па ўсім свеце: Art Ba у Буэнас-Айрэсе, Art Basel у Маямі, Palais de Tokyo у Парыжы і The Wynwood Walls у Маямі ды Франкфурце. Сёлета адкрываў Музей стрыт-арту ў Берліне.

Каб уключыць субтытры, націсніце на “cc”  у правым ніжнім вуглу экрана.

 

IMG_7534 IMG_7541 IMG_7586 IMG_7603 IMG_8111 IMG_8134 SPETO

Мурал зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94 aд Montana Colors і акрылавай фарбы Condor, пры фінансавай падтрымцы Belavia

Вялiкi дзякуй усiм валанцерам, якiя дапамагалі ў стварэнні мурала!

Tweet