Арганізатары і партнёры · Organização e parcerias

Арганізатар, вытворчасць і куратарства:

ПАСОЛЬСТВА БРАЗІЛІІ
Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Coat_of_arms_of_Brazil

З моманту свайго адкрыцця ў 2011 годзе Пасольства Бразіліі ў Мінску ажыццяўляе розныя культурныя праекты, звязаныя з бразільскім кінематографам, літаратурай і музыкай, каб адкрыць гэту краіну беларусам з розных бакоў за межамi стэрэатыпаў. Фестываль Vulica Brasil стаў самым значным праектам, які мы калі-небудзь ажыццяўлялі. Мы не проста паказваем культуру Бразіліі, мы робім гэта ў імя збліжэння нашых народаў, даючы беларускім мастакам магчымасць тварыць побач з нашымi сусветна вядомымi «вулічнымi мастакамi». Спадзяемся, што вынікам фестывалю стане яскравая, вясёлая і доўгайграючая спадчына.

A Embaixada do Brasil em Minsk, desde sua abertura em 2011, tem realizado diversos projetos culturais ligados ao cinema, à literatura, à música brasileiras, com vistas a mostrar nosso país aos cidadãos bielorrussos para além dos estereótipos. Entretanto, o festival Vulica Brasil constitui-se na iniciativa de maior escala já realizado por nós. Além de simplesmente mostrar a cultura brasileira, temos em vista a aproximação mútua de nossos povos, proporcionando aos artistas locais a oportunidade de criarem lado a lado com os nossos mundialmente famosos “street artists”. O resultado do festival, esperamos, será um legado colorido, alegre e longevo.

minsk.itamaraty.gov.br • facebook.com/brasemb.minsk

Прадзюсар і куратар:

gata

Акрамя афіцыйнай дзейнасці Пасольства распаўсюджваннем культуры Бразіліі ў Беларусі займаецца Gata Produções. Гэта арганізацыя актыўнасцей, якія знаёмяць шырокую публіку з гэтай краінай. Бразільскія танцы, песні, музыка, капуэйра, тэматычныя вечарыны і оўпен-эйры – усё гэта дапамагае беларусам злавiць хвалю бразільскага настрою.

facebook.com/gata.by

Cпонсар:

БЕЛАВІЯ
б2

Авіякампанія “Белавія” – найбуйнейшы авіяперавозчык Рэспублікі Беларусь.Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 27 краін Еўропы і Азіі. «Белавіа» была створана 5 сакавіка 1996 года. С 1997 года з’яўляецца  членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 – членам Асаыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў (два Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, восем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200, тры Ту-154М). Больш інфармацыі на афіцыйным сайце авіякампаніі  або ў сацыяльных сетках:

www.facebook.com/belavia
instagram.com/belavia.airlines

«Штогод у нас павялічваецца колькасць беларусаў, якія адпачываюць за мяжой. Аднак нам бы хацелася, каб павялічвалася і колькасць замежных гасцей у Мінску, у прыватнасці, і ў Беларусі, у цэлым.
Такі праект, як Vulica Brasil не толькі робіць наш горад ярчэй, але таксама дае магчымасць на базе створаных арт-аб’ектаў ствараць нестандартныя актыўнасці, далучаць жыхароў і гасцей сталіцы да вывучэння Мінска. Мы спадзяёмся, што нашыя сумесныя намаганні падтрымаюць і іншыя арганізацыі, зацікаўленныя ў прывабліванні турыстаў у Беларусь” – распавёў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў

Інстытуцыянальная падтрымка:

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ,
МІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, АДМІНІСТРАЦЫЯ ЛЕНІНСКАГА РАЁНА,
МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Coat_of_arms_of_Minsk

Неацэнная падтрымка прадстаўнікоў гарадской улады з’яўляецца гарантам таго, што Vulica Brasil – гэта падзея, якую чакаюць у горадзе.

У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь упэўнены, што Vulica Brasil стане яркім праектам сумеснага беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Дзякуючы жывой цікавасці, адкрытасці да супрацоўнiцтва яшчэ ў рамках першага этапу фестывалю, а таксама непасрэднаму садзейнiчанню Мінгарвыканкама, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь была забяспечана тэхнічная частка арганізацыі фестывалю.

Ініцыятыўнасць Адміністрацыi Ленінскага раёна, імкненне зрабіць больш для Мінска і мінчукоў сталі вялiкай падмогай у арганізацыі незабыўнага Дня горада на «Бразільскай вуліцы».
minsk.gov.by  • lenadmin.gov.by • www.kultura.by/by/ •  twitter.com

ПРААН 


ПРААН развярнула сваю дзейнасць у Беларусі ў 1992 г. ПРААН дапамагае краінам у стадыі развіцця ў справе мабілізацыі і эфектыўнага выкарыстання дапамогі. Праграма развіця ААН, якая працуе ў Беларусі больш за 20 гадоў, факусіруе сваю дзейнасць на дапамозе краіне ў пошуку рашэнняў праблем ў наступных галінах: дэмакратычнае кіраванне; зніжэнне беднасці; пераадоленне і  прадухіленні крызісаў; энэргетыка і навакольнае асяроддзе; ВІЧ/СНІД;  пашырэнне сацыяльнага ўплыву жанчын; трансмежавае супрацоўніцтва.

by.undp.org  

Спонсары:

MOBY DICK
mobi

MOBY DICK – гэта фітнэс-клуб, адкрыты творчымі людзьмі – музыкантамі, якія ўжо паспелі ацаніць па заслугах крэатыў першай Вулiцы. Гэта канцэптуальна новае месца, дзе акрамя трэнiровак на выдатным абсталяванні iграюць дыджэі, праводзяцца лекцыі і майстар-класы.

mobydick.by  •  facebook.com/mobygyms  •  instagram.com/mobydickgym  • vk.com/mobygyms

ULTRA BAR

ubar_logo

Ультра Бар -новае месца, якое знаходзіцца недалёка ад трамвайнага кола, у самым канцы вуліцы Кастрычніцкая.  Ультра Бар прапаноўвае аўтарскія хот-догі, бурыта, фахіта, сняданкі, смачную каву,  разліўное піва, сідр і медавуху, а таксама імбірнае піва ўласнага вырабу. Галоўны прынцып Ультра Бара – смачна і хутка. Для любіцелей гарадскіх пейзажаў ёсць столікі на вуліцы, для фанатаў  – магчымасць трансляцый, а для кінаманаў – прагляду фільмаў.

MTN 94

94-logo
Мінск зайграе яркімі фарбамі MONTANA COLORS – сусветна вядомага і так любiмага райтарамі вытворцы графіці-прадуктаў з Барселоны. Першая марка фарбы, якая спецыялізуецца на графіці з больш за 20-гадовай гісторыяй падтрымлiвае стрыт-арт праекты ў розных кутках планеты. І ўжо тры гады запар Vulica Brasil у Мінску становiцца адным з іх.

montanacolors.com  •  facebook.com/montanacolors  •  twitter.com/MontanaColors

HOTEL RENAISSANCE 

Logo reverse

Рэнесанс Мінск Гатэль – першы ў Мінску гатэль знакамітай міжнароднай гасцінічнай сеткі Marriott у Беларусі. Гатэль прапаноўвае сваім гасцям  267 камфартабельных нумароў разнастайных катэгорый: ад прасторнага Стандартнага нумара (30м2) да вытанчаных нумароў катэгорыі  “люкс”. Ва ўсіх нумарах ёсць бясплатны высокахуткасны доступ у інтэрнэт (Wi-fi), інтэрактыўная  TV сістэма, мінібар, сейф, чайна-кававая станцыя. Таксама госці змогуць карыстацца прасторнай наземнай (123 месцы з магчымасцю паркінгу для аўтобусаў) і падземнай (26 месцаў) паркоўкай, выдатна абсталяваны фітнэс цэнтр, басейн, СПА, Руская/Фінская саўны, джакузі, салон прыгажосці. Гатэль “Рэнесанс” зробіць жыццё мастакоў камфортным.

www.renaissance-minsk.by • www.facebook.com/RenaissanceMinskHotel • www.instagram.com/renaissanceminskhotel • vk.com/renaissance_minsk  •  twitter.com/RenHotel_Minsk

ДЭПО – афіцыйны фуд-партнёр

depo_logo_pack_ready

Адчуць поўны смак фестываля дапаможа ДЭПО — блінная з дэмакратычнымі коштамі на адной з самых модных вуліц горада, Кастрычніцкай 23. Стваральнікі прызнаюцца ў пяшчотнай любові да вуліцы Кастрычніцкай, таму вырашылі даць назву ДЭПО – у гонар легендарнага трамвая, які калі-нікалі некаторым шчасціла пабачыць. Месца выдзяляецца лаканiчным дызайнам i бліннай картай з цікавымі і нестандартнымі начынкамі. ДЭПО стане месцам прыпынку і падзарадкі на шляху да мастацтва. На закрыццi фестывалю блiнная разгарне свой фуд-корт.

depo.relax.by  •  instagram.com/d_e_p_o_  •  facebook.com/depominsk.23

SPACE
Space_Logotype

Сустрэчы аматараў мастацтва стануць магчымыя дзякуючы SPACE – незалежнай пляцоўцы, якая аб’ядноўвае вядучыя тэхналагічныя і прафесійныя суполкi Беларусі, ІТ-кампаніі і спецыялістаў. Менавіта ў SPACE, на Кастрычніцкай, адбудзецца прэс-канферэнцыя фестывалю і адкрытая лекцыя пра вулічнае мастацтва Бразіліі і Беларусі. SPACE таксама аказвае інфармацыйную падтрымку і распаўсюджвае інфармацыю пра фестываль.

eventspace.by  •  facebook.com/eventspace.by  •  twitter.com/EventSpaceBy

PAB 1067

Новы паб ў раёне Нямігі. Паб «1067» знаходзіцца на вуліцы Раманаўская Слабада, 7, і будзьце гатовыя, што ўсе месцы могуць быць занятыя. Паб просты, з добрай музыкай, прыстойным асартыментам беларускага Крафта і гарачымі закускамі.

facebook.com/pub1067

DELAY SOUND SYSTEM

DelaySS_logo

Настрой вечара закрыцця фестывалю створаць дыджэй-сэты ад Delay Sound System. 17 верасня на Кастрычніцкай i пагрузіць вас у атмасферу свабоды і творчасці.

delayss.com • facebook.com/delayss

Прававая падтрымка – Адвакацкае бюро “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”

Степановский, Папакуль и партнёры, лога

Найбуйнейшае адвакацкае бюро Беларусі адказвае за вырашэнне юрыдычных пытанняў фестывалю: афармленне дамоваў з партнёрамі рознага ўзроўню, аналіз, састаўленне і ўдакладненне формаў дамоваў, прававую дапамогу ў арганізацыі дадатковых мерапрыемстваў.
З 2007 года “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры” аб’ядноўвае натхнёных сваёй справай спецыялістаў, якія імкнуцца прыўнесці як мага больш творчасці і незвычайнасці ў працу. Гэта ўжо далёка не першы Pro Bono праект, у якім прымаюць удзел знаўцы СПП. У ліку апошніх – арт-пікнік Freaky Summer Party, а таксама партнёрства з галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”.
Вялікі досвед адвакатаў і юрыстаў СПП забяспечыў надзейную падтрымку пры падрыхтоўцы мерапрыемства.

spplaw.by

БЕЛРОСТІНВЕСТБУД i МЗКР

Дзякуючы “БелРостІнвестБуд” і МЗКР вуліца Кастрычніцкая стане яшчэ больш яркай! Менавіта на сценах гэтых будынкаў бразільскія і беларускія мастакі будуць ствараць свае шэдэўры.

www.mzor.com

Партнёры:

ЦЭНТР ВЫЯЎЛЕНЧАГА І МЕДЫЯ МАСТАЦТВА “НОВАЯ КУЛЬТУРНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА”

БЕЛГАЗПРАМБАНК

belgazprombank.by 

ШКОЛА АРХІТЭКТУРНАГА МЫСЛЕННЯ

aschool.by • facebook.com/ArchitecturalThinkingSchoolforChildren

ЭКАМАРКЕТ “ПАСТЭРНАК”

На закрыцці фестывалю Vulica Brasil 2 верасня будзе горача! Вялікі оўпэн-эйр на Кастрычнiцкай з жывымі канцэртамі, дыджэямі, танцавальным марафонам, лайф-пэйнцінгам …!

vk.com/pasternakby • facebook.com/pasternakmarket

34MAG

logo_34mag_vhs2 black

Самыя свежыя, цікавыя і падрабязныя матэрыялы пра Vulica Brasil можна знайсці ў нашага інфармацыйнага партнёра – 34mag.net.

“ЗЯЛЁНАЯ СЕТКА”

Black-Green

Зялёная сетка — супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятыў, экспертаў, якія аб’ядналіся ў сетку, каб вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць аднаму. Місія Зялёнай сеткі — дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны зялёны рух. Дзейнасць таварыства заснаваная на прынцыпах Хартыі Зямлі, устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі правоў чалавека і гендарнай роўнасці.
“Зялёная сетка” асвяжыць усе архітэктурныя збудаванні фестывалю раслінамі: у парклеце каля Леніна спінкі лавачак упрыгожаць верасам, а ўздоўж паркоўкі каля ENZO высадзяць зялёную алею дэкаратыўных злакавых.

greenbelarus.info • www.facebook.com/green.belarus • vk.com/green_belarus • www.instagram.com/greenbelarus • twitter.com/greenbelarus

“ЭКАІДЭЯ” 

цэр

Цэнтр экалагічных рашэнняў  – гэта некамерцыйная няўрадавая арганізацыя, створаная у 2009 годзе з мэтай папулярызацыі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і прынцыпаў устойлівага развіцця, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва   з мэтай захавання навакольнага асяроддзя. Арганізацыя знаходзіцца ў Мінску, яе дзейнасць ахоплівае ўсю Беларусь, таксама яна прымае актыўны ўдзел у міжнароднай дзейнасці, накіраванай на ахову навакольнага асяроддзя і здароўя людзей.

ecoidea.by • vk.com/cesgroup • www.instagram.com/ecoideaby • www.facebook.com/EcoIdea.by •  twitter.com/EcoIdeaBY