Аб праекце · Sobre o projeto


VULICA BRASIL 2019

З 29 ліпеня па 11 жніўня фестываль урбан-арту Vulica Brasil адновіцца ў фармаце біенале і апране яшчэ некалькі сталічных будынкаў у фантастычныя ўборы, а ў фінале ўспыхне нейтроннай зоркай свята і весялосці на вуліцы Кастрычніцкай.

Фестываль сёлета працягне пераўтвараць мінскія вуліцы ў мастацкія галерэі: рабіць муралы, скульптуры, графіці, творчыя інтэрвенцыі і нават мікра-стрыт-арт.  Акрамя маладых і масцітых мастакоў з Бразіліі і Беларусі, упершыню ў фэсце паўдзельнічаюць артысты і з іншых краін.  Дакладна вядома, што сталыя сябры фестывалю блізнюкі OSGEMEOS ужо дадалі Мінск у сваё сусветнае арт-турнэ. Таксама з Vulica Brasil працягвае працаваць бразільскі архітэктар Лаўрэнса Жыменэс з архітэктурнага бюро FGMF (Сан-Паўлу).

Кожны этап фестывалю будзе пераасэнсаваны праз ідэі экалогіі і ўстойлівага развіцця. І не толькі ў тэорыі. Напрыклад, рэкламныя банеры мінуўшых фэстаў арганізатары не выкінулі ў сметніцу, а зрабілі з іх сумкі, гаманцы і іншыя эка-аксэсуары. На новае жыццё чакаюць і выкарыстаныя балоны з-пад фарбы. Задача на 2019 год — пакінуць як мага менш экалагічных слядоў.

Фіналам фэсту традыцыйна стане свята на Кастрычніцкай вуліцы, якая пераўтворыцца ў пешаходную з 10 па 11 жніўня. Сёлета фестывальная тэрыторыя пашырыцца, дадасца некалькі новых спотаў, напрыклад, chill-зона, дзе падчас фестывалю можна будзе падрамаць пад гукі касмічнага эмбіенту.

Фестываль ладзіцца пры афіцыйнай падтрымцы Пасольства Бразіліі ў Беларусі, Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска. Прадзюсіраванне і куратарства – Gatos Produções. У 2019 годзе галоўнымі партнёрамі выступяць піваварная кампанія «Крыніца», Burn, Danone і культурны хаб Ok16. Юрыдычная падтрымка – адвакацкае бюро SPP.


De 29 de julho a 11 de agosto de 2019, o festival de arte urbana Vulica Brasil inaugurará o formato bienal e vestirá de trajes fantásticos novos edifícios de Minsk. Ao final, fulminará a rua Oktyabrskaya como uma estrela de nêutrons das artes. Revelamos a seguir os primeiros detalhes do V Vulica Brasil.

O festival continuará transformando as ruas de Minsk em galerias de arte por meio de murais, esculturas, grafite, intervenções criativas de diferentes linguagens, inclusive “micro street art”. Além de artistas jovens e renomados do Brasil e da Belarus, pela primeira vez vamos convidar artistas de outros países. Ainda é cedo para falar em nomes, mas já renovamos o convite aos fiéis amigos do festival, OSGEMEOS.

O arquiteto brasileiro Lourenço Gimenes, do escritório de arquitetura FGMF (São Paulo), continua no time Vulica Brasil.

Cada etapa do festival é pensada segundo conceitos ecológicos sustentáveis – e não apenas em termos abstratos. Por exemplo, o Vulica Brasil já produz bolsas, carteiras e acessórios feitos de material publicitário usado em edições anteriores do festival, ao invés de simplesmente jogá-los no lixo. O desafio de 2019 é deixar a menor pegada ecológica possível.

O encerramento do festival será, novamente, uma grande celebração na rua Oktyabrskaya, fechada ao trânsito de automóveis, como fazemos desde 2015. Este ano, a área do festival se expandirá, com vários novos pontos, como a zona “chill”, onde os convidados poderão tirar uma soneca enquanto ouvem “space ambient” ao vivo ou em “sets” especialmente preparados para o festival por nossos amigos DJ. Você pode integrar o festival hoje, se quiser, ou esperar a alta temporada. Para tornar-se voluntário, entre em contato pelo email abaixo ou pelas páginas do festival nas redes sociais.

O festival é realizado com apoio oficial da Embaixada do Brasil, da Prefeitura de Minsk, do Ministério da Cultura de Belarus e da Administração do Distrito Leninsky de Minsk. Produção e curadoria ficam por conta da agência cultural Gatos Produções. Em 2019, os principais parceiros do festival serão Krinitsa, Burn, Danone Ok16, com apoio do escritório de advocacia SPP.