Урбаністычная Cекцыя / Núcleo De Urbanismo Vulica Brasil 2017

VB4_30mar_FB_GOOD

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil працягваецца. Акрамя стварэння ўжо традыцыйных малюнкаў на сценах (муралаў), падчас чацвёртага этапу зоймемся урбаністычным і экалагічна ўстойлівым развіццём мінскай вуліцы Кастрычніцкая (вядомай як «Вуліца Бразіл»). У мінулым годзе мы ўжо распрацавалі і ўзгаднілі з гарадскімі ўладамі «Генеральны план» для гэтай эксперыментальнай вуліцы і рэалізавалі першыя тры урбаністычныя інтэрвенцыі:

  • драўляны “парклет” з лавачкамі, столікамі, раслінамі і паркоўкай для ровараў, спраектаваны Аляксандрай Рамейка пад куратарствам Ганны Зубчонак (вул. Кастрычніцкая, 16, паміж фітнэс-клубам Moby Dick і паркоўкай МЗКР);
  • алею ўздоўж аўтапаркоўкі з мясцовымі раслінамі ў драўляных кадках, усталяваную эколагамі з “Зялёнай сеткі” (вул. Кастрычніцкая, 16);
  • “жывую сцяну” з інтэграванымі ў мурал раслінамі і сінічнікамі, у супрацоўніцтве з мастаком Cowek, фларысткай Юліяй Стратовіч (студыя “Moss Town”) і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

На працягу 2017 года будзем рэалізоўваць астатнія 20+ пунктаў з «Генеральнага плана» Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, раздзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы, а таксама шмат новых творчых ідэй, з нязменным акцэнтам на мастацтва.

Бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць ужо з 3 па 7 красавіка, калі ў Мінск прыедзе адзін з выбітных бразільскіх архітэктараў новага пакалення спадар Лаўрэнса Жыменэс з бюро «ФЖМФ» (FGMF, г. Сан-Паўла), якое, па версіі спецыялізаванага часопіса “Wallpaper”, уваходзіць 30-ку лепшых у свеце. У «дуэце» з таленавітым беларускім архітэктарам Георгіем Заборскім ён будзе каардынаваць урбаністычную секцыю Vulica Brasil.

Запрашаем усіх зацікаўленых архітэктараў, мастакоў, эколагаў, скульптараў, навукоўцаў, інжынераў, гарадскіх актывістаў паўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы і стаць часткай урбаністычнай каманды Vulica Brasil. За больш падрабязнай інфармацыі звязвайцеся з арганізатарамі праз е-мэйл vul.brasil@gmail.com альбо онлайн-платформы www.vulica-brasil.by / facebook.com/vulicabrasil / vk.com/vulicabrasil / instagram.com/vulicabrasil / vimeo.com/vulicabrasil

ПРАГРАМА

1 красавіка, субота
20:00-4:00 Кастрычніцкая: grand opening
Паці ад Feel Brazil і 34mag, прысвечаная адкрыццю вулічнага сезона на Кастрычніцкай і пачатку працы над урбан-этапам фэсту Vulica Brasil 2017 / Хуліган (Кастрычніцкая, 16)

4 красавіка, аўторак
14:00-16:00 Лекцыя Lourenço Gimenes / архітэктурны факультэт БНТУ (Незалежнасці, 65, корпус 5, аудыторыя 503)

5 красавіка, серада
15:00-21:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

6 красавіка, чацвер
15:00-21:00 воркшоп па архітэктуры і дызайне / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

7 красавіка, пятніца
14:00-17:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)

19:00-21:00 публічная лекцыя Lourenço Gimenes па урбаністыцы, прэзентацыя Генеральнага Плану Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая на 2017, пытанні-адказы / ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16, 2 паверх, уваход праз Хуліган)

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
На воркшопы патрэбная рэгістрацыя: https://goo.gl/HgvGwD
_______________________

O festival de arte urbana Vulica Brasil continuará em 2017 ações voltadas ao desenvolvimento urbano ecologicamente sustentável da Rua Oktiabrskaya, além das tradicionais mega-pinturas em murais. O núcleo urbanístico do Vulica Brasil, além de ter desenvolvido e aprovado junto à Prefeitura “master plan” para aquela rua, implementou 3 ações concretas já em 2016:

  • a) “parklet” de madeira com assentos, mesas e estacionamento para bicicletas (Oktiabrskaya 16, entre Moby Dick e MZOR);
  • b) alameda de vasos de madeira com plantas nativas (Oktiabrskaya 16) em parceria com Green Belarus;
  • c) mural vivo em parceria entre o artista Cowek, a florista Yulia Stratovich (studio “Moss Town”) e a “APB Birdlife Belarus”, com plantas e casas para pássaros integradas à obra artística.

Os demais 20+ itens do “master plan” Vulica Brasil, além de outros que poderão ser integrados ao longo do processo, devem ser realizados ao longo de 2017. Alguns exemplos desse plano incluem ciclovia, iluminação energo-efetiva, coleta seletiva de detritos, ampliação de áreas verdes e comunitárias, além de outras idéias criativas, sempre por meio da arte.

A primeira iniciativa em direção a esse objetivo ocorrerá entre os dias 3 e 7 de abril, quando visitará Minsk um dos principais arquitetos brasileiros da nova geração, Lourenço Gimenes, do bureau FGMF (um dos 30 melhores do mundo segundo a revista “Wallpaper”). Ao lado do talentoso arquiteto belarusso Gueórgui Zaborski, formará o dueto que coordenará o núcleo urbanístico do Vulica Brasil.

Arquitetos, artistas, ecólogos, escultores, cientistas, ativistas urbanos, engenheiros, quaisquer interessados, de todas as idades, estão convidados a participar gratuitamente da programação transcrita abaixo. Para maiores esclarecimentos e inscrições entre em contato pelo correio eletrônico vul.brasil@gmail.com ou por meio das plataformas online do festival http://vulica-brasil.by/ / https://www.facebook.com/vulicabrasil / http://vk.com/vulicabrasil / https://instagram.com/vulicabrasil / https://vimeo.com/vulicabrasil.

PROGRAMAÇÃO

1 de abril, sábado
11h-15h Minsk tour com ênfase em urbanismo, arquitetura e lendas urbanas
(Ex: Oktiabrskaya, Zybitskaya, Murais)
Ponto de encontro inicial: Galleria Minsk

20h Confraternização FeelBrazil + 34mag
Local: Hooligan Bar

2 de abril, domingo
13h Encontro com curadores e equipe, diálogo estratégico
Local: Punkt (Oktiabrskaya 23)

4 de abril, terça-feira
14h-16h Palestra “Ponte Aérea Brasil-Belarus: Arquitetura Contemporânea”
Local: Faculdade de Arquitetura da Universidade Técnica Nacional Belarussa

5 de abril, quarta-feira
15h-21h Desenvolvimento do “master plan” com o núcleo de urbanismo do Vulica Brasil
Local: Space Port (Oktiabrskaya 16A)

6 de abril, quinta-feira
15h-21h Desenvolvimento dos aspectos arquitetônicos e de design do “masterplan” com o núcleo de urbanismo do Vulica Brasil
Local: Space Port (Oktiabrskaya 16A)

7 de abril, sexta-feira
14h-17h Formatação final do planejamento do núcleo de urbanismo do Vulica Brasil
Local: Space Port (Oktiabrskaya 16A)

19h Palestra e apresentação do plano urbanístico para a Rua Oktiabrskaya (aka Vulica Brasil), abertos para o público em geral
Local: TSEKH (Oktiabrskaya 16)