Bazinato · Тратуар на вуліцы Кастрычніцкай побач з ЦЭХам



Bazinato

(35 гадоў, Маладзечна, Беларусь)

Дзе стварае: Тратуар на вуліцы Кастрычніцкай побач з ЦЭХам

Што стварае:Скульптуру «вялікай істоты» з рэчавым кросінгам.

Сайт

Аўдыявізуальны мастак і даследчык, грамадскі і экалагічны актывіст, папулярызатар сучаснага мастацтва. Даследуе свет, яго макра- і мікраструктуры, патэрны і сувязі. Прапаноўвае ўздзейнічаць на асяроддзе, прастору і час, ужываючы ў сваіх эксперыментах усе даступныя практыкі мастацтва і навуковыя веды.
Апроч удзелу ў персанальных і групавых выставах, Bazinato займаецца стрыт-артам, рабіў інсталяцыі ў межах першай і трэцяй Vulica Brasil. Пачаў засяляць горад зверанаўтамі – заступнікамі зямлі, якія вучаць людзей, як ладзіць з навакольнай рэчаіснасцю. Сёлета ён увасобіць наступную істоту ў выглядзе скульптуры.«Я ствараю сімбіёз бактэрыі, чалавека і расліны. Новую структуру, новае цела, новыя функцыі. Бактэрыі ўмеюць знаходзіць чужыя часцінкі ДНК і ўбудоўваць іх у сябе для паляпшэння сваіх магчымасцяў. Расліны валодаюць неверагоднай здольнасцю ператвараць сонечную энергію ў энергію росту і развіцця. У чалавека найскладанейшы мозг, супастаўны па складанасці з будовай сусвету. Сумеснае зліццё бактэрыі, чалавека і расліны адкрывае неверагодныя магчымасці для пазнання сувязяў і працэсаў, якія адбываюцца ў сусвеце».

Тэкст ўзяты з 34mag.net