Vulica Brasil 2019

З 29 ліпеня па 11 жніўня фестываль урбан-арту Vulica Brasil адновіцца ў фармаце біенале і апране яшчэ некалькі сталічных будынкаў у фантастычныя ўборы, а ў фінале ўспыхне нейтроннай зоркай свята і весялосці на вуліцы Кастрычніцкай. Распавядаем першыя падрабязнасці пятай «Вуліцы».

Фестываль сёлета працягне пераўтвараць мінскія вуліцы ў мастацкія галерэі: рабіць муралы, скульптуры, графіці, творчыя інтэрвенцыі і нават мікра-стрыт-арт. «У 2019 годзе мы пашырым геаграфічныя гарызонты, – кажа адна з заснавальніц «Вуліцы» Міла Котка. – Акрамя маладых і масцітых мастакоў з Бразіліі і Беларусі, упершыню запросім артыстаў і з іншых краін. Канкрэтныя імёны называць пакуль рана, але дакладна вядома, што сталыя сябры фестывалю блізнюкі OSGEMEOS ужо дадалі Мінск у сваё сусветнае арт-турнэ».

З Vulica Brasil працягвае працаваць бразільскі архітэктар Лаўрэнса Жыменэс з архітэктурнага бюро FGMF (Сан-Паўлу). У бліжэйшы час Мінская урбаністычная платформа пры яго куратарскай падтрымцы правядзе варкшоп, які натхніць беларускіх архітэктараў на смелыя ўрбаністычныя праекты. «Мы завяжам сяброўства з новымі рэзідэнтамі Кастрычніцкай і разам паспрабуем зрабіць штосьці такое, за што паасобку ніхто не бярэцца, – працягвае Міла. – Праз творчыя, наватарскія, а дзесьці і crazy канцэпцыі (на мінулым фэсце мы насыпалі рэальны пляж) папрацуем над глабальнымі пытаннямі вуліцы: навігацыяй, асвятленнем, утылізацыяй смецця і экалагізацыяй. Дарэчы, калі ты маеш ідэю або хочаш далучыцца да архітэктурнай каманды, запісвайся на варкшоп ужо зараз (https://bit.ly/2Uyvp0W).

Кожны этап фестывалю будзе пераасэнсаваны праз ідэі экалогіі і ўстойлівага развіцця. І не толькі ў тэорыі. Напрыклад, рэкламныя банеры мінуўшых фэстаў арганізатары не выкінулі ў сметніцу, а зрабілі з іх сумкі, гаманцы і іншыя эка-аксэсуары. На новае жыццё чакаюць і выкарыстаныя балоны з-пад фарбы. Задача на 2019 год пакінуць як мага менш экалагічных слядоў. «Хочацца максімальна адмовіцца ад “пластыкавых” звычак. Гэта вельмі складана, але ў нас ёсць яшчэ чатыры месяцы, каб прыдумаць альтэрнатыву».

Фіналам фэсту традыцыйна стане свята на Кастрычніцкай вуліцы, якая пераўтворыцца ў пешаходную з 10 па 11 жніўня. Сёлета фестывальная тэрыторыя пашырыцца, дадасца некалькі новых спотаў, напрыклад, chill-зона, дзе падчас фестывалю можна будзе падрамаць пад гукі касмічнага эмбіенту. «Кожную сцэну мы плануем пераўтварыць у самастойны арт-аб’ект, таму ўжо зараз запрашаем мастакоў, музыкантаў і валанцёраў далучыцца да сям’і Vulica Brasil», – падагульняе Міла Котка. Дапамагчы арганізатарам фестывалю можна ўжо сёння, а можна дачакацца гарачага сезону. Калі цікава – запаўняй анкету валанцёра (www.vulica-brasil.by/volunteers2019), альбо пішы на vul.brasil@gmail.com.

Фестываль ладзіцца пры афіцыйнай падтрымцы Пасольства Бразіліі ў Беларусі, Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска. Прадзюсіраванне і куратарства – Gatos Produções. У 2019 годзе галоўнымі партнёрамі выступяць піваварная кампанія «Крыніца», Burn, Danone і культурны хаб Ok16. Юрыдычная падтрымка – адвакацкае бюро SPP.


De 29 de julho a 11 de agosto de 2019, o festival de arte urbana Vulica Brasil inaugurará o formato bienal e vestirá de trajes fantásticos novos edifícios de Minsk. Ao final, fulminará a rua Oktyabrskaya como uma estrela de nêutrons das artes. Revelamos a seguir os primeiros detalhes do V Vulica Brasil.

O festival continuará transformando as ruas de Minsk em galerias de arte por meio de murais, esculturas, grafite, intervenções criativas de diferentes linguagens, inclusive “micro street art”. “Em 2019, vamos expandir nossos horizontes geográficos”, diz um dos criadores do Vulica, Mila Kotka. “Além de artistas jovens e renomados do Brasil e da Belarus, pela primeira vez vamos convidar artistas de outros países. Ainda é cedo para falar em nomes, mas já renovamos o convite aos fiéis amigos do festival, OSGEMEOS”.

O arquiteto brasileiro Lourenço Gimenes, do escritório de arquitetura FGMF (São Paulo), continua no time Vulica Brasil. Com seu apoio curatorial, a Minsk Urban Platform realizará oficina para arquitetos belarussos, quando será renovado e ampliado o “Master Plan” do festival para a Rua Oktyabrskaya e cercanias. “Vamos fazer amizade com os novos habitantes da Oktyabrskaya e juntos faremos algo que até agora ninguém se havia atrevido a fazer”, continua Mila. “Usando conceitos criativos, inovadores e um tanto ‘fora da caixa’ – no último festival criamos uma verdadeira praia de areia -, vamos trabalhar questões gerais da rua – circulação, iluminação, gestão de resíduos e ecologização da semi-península fluvial”. A propósito, se você tem uma pequena ou grande ideia ou quer fazer parte da equipe de arquitetura, entre em contato pelo e-mail ao final deste texto.

Cada etapa do festival é pensada segundo conceitos ecológicos sustentáveis – e não apenas em termos abstratos. Por exemplo, o Vulica Brasil já produz bolsas, carteiras e acessórios feitos de material publicitário usado em edições anteriores do festival, ao invés de simplesmente jogá-los no lixo. O desafio de 2019 é deixar a menor pegada ecológica possível. “Vamos tentar abandonar o plástico ao máximo. É difícil, mas ainda temos tempo para encontrar alternativas”.

O encerramento do festival será, novamente, uma grande celebração na rua Oktyabrskaya, fechada ao trânsito de automóveis, como fazemos desde 2015. Este ano, a área do festival se expandirá, com vários novos pontos, como a zona “chill”, onde os convidados poderão tirar uma soneca enquanto ouvem “space ambient” ao vivo ou em “sets” especialmente preparados para o festival por nossos amigos DJ. “Planejamos transformar cada palco em objeto de arte independente, por isso já estamos convidando artistas, músicos e voluntários para fazer parte da família Vulica Brasil”, resume Mila Kotka. Você pode integrar o festival hoje, se quiser, ou esperar a alta temporada. Para tornar-se voluntário, entre em contato pelo email abaixo ou pelas páginas do festival nas redes sociais.

O festival é realizado com apoio oficial da Embaixada do Brasil, da Prefeitura de Minsk, do Ministério da Cultura de Belarus e da Administração do Distrito Leninsky de Minsk. Produção e curadoria ficam por conta da agência cultural Gatos Produções. Em 2019, os principais parceiros do festival serão Krinitsa, Burn, Danone e Ok16, com apoio do escritório de advocacia SPP.