TOES · Кальварыйская, 7

VuBra15_toes

Цьяга Тоэс / Thiago Toes

toes

(1986, Сан-Бернарду-ду-Кампу, Бразiлiя)

Дзе малюе: вул. Кальварыйская, 7, будынак Нацыянальнага банка

Цьяга Тоэс (Thiago Toes) пачаў кар’еру, працуючы з важнымi прадстаўнікамi выяўленчага мастацтва, тады ж і абудзіў цікавасць да ўласнай творчасці. Пачаўшы з графіці, Цьяга адначасова развівае два самастойныя накірункі: творыць на вуліцах і ў майстэрні.

У сваіх працах мастак выкарыстоўвае такія элементы, як мадыфікацыя чалавечай выявы і малюнак космасу. Гэтыя тэмы зліваюцца разам, калі мастак запрашае нас паразважаць пра стэрэатыпы сучаснага грамадства. «Яго творчасць выклікае ў нас неабходнае першаснае пачуццё пустаты, у той жа час прапануючы спазнаць і пераасэнсаваць наша месца ў сусвеце.» (Марыяна Меллеу, куратар).

Цьяга ўдзельнічаў у розных выставах, як у Бразіліі, так і за яе межамі: у ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі. Атрымаў грант на творчую рэзідэнцыю ў рамках 13-га Міжнароднага тыдня мастацтва ў Люббене, Германія. Працы мастака прадстаўлены ў буйных прыватных калекцыях.

Дадатковая інфармацыя пра Thiago Toes:

ThiagoToes.com | Facebook | Instagram


THIAGO TOES

(1986, SÃO BERNARDO DO CAMPO, BRASIL)

Locação do mural: Rua Kalvariskaya 7, edifício pertencente ao Banco Nacional de Belarus.

Começou a carreira trabalhando com importantes nomes do circuito de artes visuais, período em que despertou interesse para sua produção autoral. Com origem no “Graffiti”, Thiago desenvolve de forma paralela e independente seu trabalho nas ruas e no ateliê.

É recorrente na obra do artista elementos como a descaracterização da figura humana e a representação do universo. A união desses temas nos convida a refletir sobre estereótipos da sociedade moderna. “Seu trabalho nos remete às sensações mais necessárias e primitivas de vazio, ao mesmo tempo em que nos propõe observar e repensar o lugar que ocupamos no espaço.” (Mariana Melleu – curadora).

Já participou de diversas exposições no Brasil e no exterior, como Estados Unidos, Inglaterra e França, e foi selecionado para residência artística na 13ª Semana Internacional de Arte de Lüben, também na Alemanha. Suas obras fazem parte de importantes coleções particulares.

Mais informações sobre TOES:

ThiagoToes.com | Facebook | Instagram

 

IMG_6993 IMG_7058 IMG_7084 IMG_7613 IMG_7665 IMG_7689 toes4 toes6 toes8

IMG_0273 IMG_0316 IMG_9535

Назва мурала: “Arriscar é o Fim e o Começo de Tudo” / “Рызыка – гэта канец i пачатак усяго”