OSGEMEOS · Энгельса, 34-а

VuBra15_osgemeos

ОС ЖЭМIОС / OSGEMEOS

osgemeos

(1974, Сан-Паўлу, Бразiлiя) 

Дзе малююць: Будынак Пасольства Бразіліі, вул. Энгельса, 34-а.

Густава і Атавiа Пандолфу заўсёды працавалі разам. У дзяцінстве на вуліцах аднаго з старых раёнаў горада яны прыдумалi незвычайную форму гульні і камунікацыі праз мастацтва.

Падтрымка сям’і, а таксама пранікненне хіп-хоп культуры ў Бразілію ў 80-х гадах дапамаглі OSGEMEOS (ОСЖЭМІОС) стварыць уласны чароўны і дынамічны свет, знайсці свой спосаб камунікацыі з грамадствам. Яны старанна вывучалі розныя тэхнікі жывапiсу, малюнка і скульптуры ў школе пад назвай «вуліца». Мастакі ніколі не пакідалі графіці, але прайшлі гады, і створаны імі свет мары і натхнення выйшаў за межы вуліц, ператварыўшыся ў асобную мову, якая сфармавалася пад уплывам культурнай разнастайнасцi i ўвесь час эвалюцыянуе.

Браты вераць у сілу сустрэчы і досведу, якія даюцца нам па меры таго, як жыццё ідзе сваёй чарадой. Прызнаныя сёння на сваёй Радзіме і ва ўсім свеце мастакі спалучаюць візуальныя сродкі самавыяўлення, імправізуюць і ствараюць свой свет гульнi, каб, кiруючыся інтуіцыяй, рэалізоўваць самыя разнастайныя праекты па ўсім свеце.

У музеях і галерэях такіх краін як Германія, Куба, Чылі, Данiя, Іспанія, ЗША, Італія, Вялікабрытанія, Літва і Японія прадстаўленае незлічонае мноства індывідуальных і сумесных твораў мастакоў. Каб зразумець творчасць OSGEMEOS, трэба дазволіць уяўленню заняць месца розуму – перайсцi межы, разглядзець кожную дэталь і нацешыцца чымсці большым, чым візуальны складальнік. Перш адчуць, а зразумець – пазней.

Зараз OSGEMEOS стрымлiваюць абяцанне, дадзенае імі ў 2014 годзе пасля таго, як іх запланаваны візіт у Мінск быў адкладзены па сямейных абставiнах: «…мы сапраўды хочам маляваць у Мінску і прыедзем, як толькі нам дазволіць наш расклад. Вялікi дзякуй за старанні арганізаваць наш візіт і да хуткай сустрэчы!»

І час гэтай сустрэчы надышоў!

Дадатковая інфармацыя пра OSGEMEOS:

OSGEMEOS.com.br • Facebook • Instagram • Twitter


OSGEMEOS

(1974, SÃO PAULO, BRASIL)

Locação do mural: Rua Engels 34A, edifício do “compound” da Embaixada do Brasil

Gustavo e Otávio Pandolfo sempre trabalharam juntos. Quando crianças, nas ruas do bairro do Cambuci, em São Paulo, desenvolveram um modo distinto de brincar e se comunicar por meio da arte.

Com o apoio da família e a chegada da cultura “hip hop” no Brasil dos anos 80, OSGEMEOS encontraram a conexão direta com seu universo mágico e dinâmico e um modo de se comunicar com o público. Exploraram com dedicação e cuidado as diversas técnicas de pintura, desenho e escultura, e tinham as ruas como oficina e estúdio. Nunca deixaram de fazer “graffiti” mas, com o passar dos anos, o universo de sonho e inspiração criado pela dupla ultrapassou as ruas, se transformou em linguagem própria, em constante evolução, com referências e influências de outras culturas.

Ambos acreditam nos encontros e nas experiências que a vida proporciona, em ritmo natural, por vezes delicado. Os artistas, hoje reconhecidos e no Brasil e no mundo, usam linguagens visuais combinadas, improviso e abordagem lúdica, para criar intuitivamente projetos pelo mundo.

Realizaram mostras individuais e coletivas em museus e galerias de diversos países, como Alemanha, Cuba, Chile, Dinamarca, Espanha, Estados Unidos, Inglaterra, Itália, Lituânia e Japão. Para entender a obra d’OSGEMEOS é necessário abrir mão da razão em favor do imaginário – atravessar portas, permitir-se sutilezas de percepção e embarcar em experiência que busca transcender a experiência puramente visual. Na concepção dos artistas: “Sentir antes, entender depois.”

Em 2014, após o adiamento da programada visita a Minsk, por questões pessoais, OSGEMEOS declararam o que agora estão cumprindo: “…nós realmente queremos pintar em Minsk e o faremos tão logo nossa agenda permita. Muito obrigado pelo esforço em organizar nossa visita e nos vemos em breve!”. Pois o “breve” chegou e a hora é agora!

Mais informações sobre OSGEMEOS:

OSGEMEOS.com.br • Facebook • Instagram • Twitter

IMG_6705 IMG_7793 osgemeos osgemeos1 osgemeos1(2) osgemeos3

Назва мурала: “Gigante de Minsk” / “Мiнскi гiгант”