Кругласутачныя тусоўшчыкі: што будзе на закрыцці Vulica Brasil 2017?

  1 верасня (пятніца). Preparty @ «На Пляже» 

Свята пачынаецца ў вечар пятніцы, за дзень да асноўных урачыстасцяў, на ажыўленай Зыбіцкай. Ля рыкі-цікі-бара «На Пляже» збярэцца разміначная батэрыя батукады – бразільскага перкусійнага аркестра, які страпяне эпіцэнтр бадзякаў бадзёрымі этнічнымі мульцірытмамі. Пасля вечар працягне рэзідэнт берасцейскай «Каровы», удзельнік асноўнай праграмы закрыцця і наш добры сябра DJ Remm. Уваход на ўсе відовішчы вольны.

 21:00  Raccoon Batucada & Samba Real Show

 23:00  DJ Remm

______________________________________________________________

2 верасня (субота)

24-гадзіннае закрыццё Vulica Brasil  

Сёлета Vulica Brasil замахваецца на ўлюбёны фармат усіх заправак – day’n’nite. Фестываль мае пачацца а 12-й 2 верасня і скончыцца ў наступны поўдзень. Канцэпцыя фэсту даволі цікавая. Гэта лічба 4. Чацвёрты раз бразільскія і беларускія мастакі малююць муралы, чатыры пары сутак – дзень, вечар, ноч, раніца – створаць чатыры розныя настроі фестывалю, чатыры музычныя сцэны… Містыка! А цяпер пра гэта падрабязней.

__________________________________________________________________________________

 Live-сцэна 

Нязменны атрыбут кожнай «Вуліцы» – гэта жывыя выступы музыкаў. На гэты раз сцэна перамяшчаецца ў самую глыбіню Кастрычніцкай – да мурала Bazinato. Памятаеш гэтых лясных звяркоў на жоўтым фоне? Гукам, як і летась, займаецца Soundcafe.

Галоўны сёлетні хэдлайнер – вядомы, напэўна ўсім суайчыннікам, этна-трыа «Троіца». Зараз музыкі рыхтуюць новы альбом і, напэўна, прэзентуюць лайвам некалькі новых кампазіцый. А пакуль паслухай іх чароўны лайв са свежымі трэкамі на Belsat.

Працягне этна-лінію вечара гурт Shuma, які ператворыць рутсавыя песні беларусаў у пульсуючае тэхна. Таксама чакаем CherryVata з новым альбомам, інструментальных віртуозаў Taran Trio, праніклівую гітарную лірыку ад Ana Zhdanova, афрабеларускі псіхадэлік-рэгі-драйв ад Afrococoa, фанк-соўл-бразэрс-экспірыенсы Dzie Mora? і Vibeclub, эксперыментальны рэгі-рок Postoronnih Net, разухабісты ска-панк Skarlet, рэтраўэйв-суперстараў Minsk’81 і электронных эксперыментальшчыкаў Dirty Owl і I/DEX. Раніцу агучыць гітарным лайвлупінгам Triangle.

Яшчэ адна разынка вечара – вялікае карнавальнае шэсце батукады па ўсёй Кастрычніцкай з удзелам каля паўсотні батэрыстаў і самба-перформераў. Хада скончыцца ля лайв-сцэны імправізацыйным джэмам з Vibeclub і бразільскім мастаком Рымонам Гімарайсам.

 12:00  Ana Zhdanova
 13:00  Afrococoa
 14:30  Dzie Mora?
 15:25  CherryVata
 16:40  Skarlet

 18:40  Vibelclub + Batucada + Rimon Guimaraes
 19:00  афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень                   народзінаў

 20:00  Этна-трыа «Троіца»
 21:00  Taran Trio
 21:50  Vibeclub
 00:00  Shuma feat. I/DEX
 02:00  Minsk ’81

 03:30  Dirty Owl
 04:30  I/DEX
 06:00  Triangle
 10:00  Postoronnih Net
 11:00  Morning Batucada

______________________________________________________________

 Batucada Vulica Brasil 

Падчас шэсця батукады – аркестра барабаншчыкаў – усе астатнія сцэны замруць, каб адчуць моц карнавальнага дробату. Парад арганізоўваюць маскоўская і менская школы самбы Samba Real і Raccoon Batucada са свабодным удзелам усіх жадаючых. Сведкі рэпетыцый кажуць, што 50 драмераў у адным рытме – неверагоднае відовішча. Чакаем!

18:00  Batucada Vulica Brasil (па ўсёй даўжыні вуліцы)

______________________________________________________________

 DJ-сцэна 

Дыджэйская сцэна сёлета таксама стракаціць музычнымі напрамкамі. Басанова, фанк, лаціна, трапічныя грувы, рэгі, бэйлі фанк, тропікал бэйс, хаус, тэхна – не хапае толькі Шуфуцінскага на раніцу 3 верасня.

Як і ў лайнапе лайв-сцэны, тут таксама праглядвае лінія чатырох частак сутак. Калі ўдзень граюць лёгкія рытмы PozniakRemmМаксіма ШумілінаНіка КазанцаваПракопаPopopyaty і By Soulfam Baile Edtion, то вечарам зарадзяць ламанага драйву бразільцы Yek Tamarek і браты OSGEMEOS, літоўскі соўлмэйт Stereobeaver і беларускія сябры Alex DLaurelPapa Bo Selektah і KorneJ. Далей заступае тэхна ад MorgotikaSabina MullerLikedill і праекта «Сияние», ад імя якога выступяць ShumaBoyAzbukin і I.F.U. Пачыліцца раніцай можна будзе пад сэты DJ Designer і DJ Shuffle.

Спот размесціцца там жа, дзе і летась, – на паркінгу ля ENZO пад муралам Рамона.

 12:00   Pozniak
 13:15   Remm
 14:00   Максім Шумілін
 14:45   Nick Kazantsev
 15:45   Alex D
 16:30  Popopyaty
 17:00  By Soulfam Baile Edtion (live)

 17:45  Prokop Jnr
 19:00  афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень                   народзінаў
 19:40  Ник Черний
 20:30  Laurel
 21:30  KorneJ

 22:15  Yek Tamarek (BR)
 23:15  OSGEMEOS (BR)
 01:00  Stereobeaver
 02:00  Papa Bo Selektah
 03:00  Shumaboy
 04:00  I.F.U.

 05:00  Morgotika
 06:30  Azbukin
 07:30  Sabina Muller
 08:45  Likedill
 10:00  DJ Designer
 11:00  DJ Shuffle

______________________________________________________________

 Dance-сцэна 

Гэтым разам рытмічныя малюнкі целам будзем выпісваць ля ганка Moby Dick. Там размесціцца імправізаваная dance area, якая сёлета будзе мець статус паўнавартаснай сцэны. Днём чакаюцца майстар-класы і перформансы ад Copacabana Dance Studio, якая прадставіць рэгетон, самбу іафраФаро, макулеле і капаэйру прэзентуе FICAG. Ліндзі-хопам, блюзам і кізомбай зоймецца студыя танца Kvartal. А Олівер з Afrococoa станцуе з вучаніцамі афрыканскі танец азонту.

Увечары танцпол захопяць брэйкдансеры, якія зладзяць чэмпіянат па вулічных танцах «Свабода стылю». Прызавая намінацыя – бясплатная паездка і права на ўдзел у буйным кіеўскім брэйкінг-фэсце Battle School. Шукай усю інфу пра чэмп і форму для рэгістрацыі тут. За дыджэйскі пульт стануць MicbeatzMaxgreat, Max Fil, а таксама браты OSGEMEOS, якія ў мінулым таксама былі актыўнымі бібоямі. На майку – Саша Кіеня. Пасля туса плаўна перарасце ў афтэрпаці да раніцы.

 12:00  Forró
 12:45  Maculelê
 13:15  Lindy, Blues, Kizomba

 15:00  Capoeira (live)
 16:30  Reggaeton, Samba (w. Samba Real), Afro

 17:30  Azonto
 19:00  афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень                   народзінаў

 20:00 – 06:00  Чэмпіянат па вулічных танцах «Свабода стылю» + afterparty
 06:00  Gata

______________________________________________________________

 Jam-сцэна + кіно 

На чыловым лужку ля Space з іншага боку МЗКР арганізатары запрашаюць прыняць удзел у спантанным музычным джэме. Прынось свае любімыя укулеле і саксафоны і далучайся да кампаніі імправізатараў.

Увечары, дарэчы, там пакажуць дакументалку Vulica Brasil, мувік Street River пра тое, як бразільскія мастакі працавалі ў лясах Амазоніі, а таксама анімацыйнае кіно Uma História de Amor e Fúria («Рыа 2096: гісторыя кахання і лютасці»), алегарычную сагу пра гісторыю Бразіліі, якая павыйгравала кучу прэмій.

Таксама кіно будуць паказваць на арт-грузавіку Марата RGB. Пра яго галерэю на калёсах мы пісалі ў арт-праграме фестывалю.

 14:00  Jam sessions

 21:00  Прагляд кіно Street River і Uma História de Amor e Fúria

______________________________________________________________

Skate & Chill park 

Пад самымі сценамі муралаў Рамона і Імая Юска размясціцца экстрым-пляцоўка з рампай, дзе пройдзе чэмпіянат па скейтбордзінгу (у тым ліку з удзелам бразільскіх скейтараў), бегавеламі для дзетак і чыл-зонай. Прастору стварае Беларуская федэрацыя скейтбордзінгу, якая трохі пазней распавядзе нам пра свой спот падрабязней.

______________________________________________________________

 «Пастарнак» 

Там жа, побач са скейт-зонай, шукай экамаркет «Пастарнак». «Зялёныя» гандляры арганізуюць невялікі вегетарыянскі фуд-корт, зладзяць варкаўт-спаборніцтвы, падбяруць для цябе экакасметыку, не парушыўшы жыццё ніводнай жывёлінкі. А ў дадатак яшчэ арганізуюць разам з «Верхам» лаўнж-зону. З раніцы прыходзь з ёга-кілімчыкам на медытацыю.

______________________________________________________________

 Kid-зона 

Дзіцячая пляцоўка змесціцца сёлета паміж «Астронімам» і муралам Speto. З 12:00 да 19:00 «Дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі “Ў”» пад творчым кантролем стрыт-артыста Базыля малююць разам з дзеткамі вялікі «горад будучыні». А «Школа архітэктурнага мыслення» разам з дзеткамі спраектуе вялікі папяровы горад з дамамі, школамі і музеямі. Прыводзь свайго маленькага Осджэміуса з Лаўрэнсам.

______________________________________________________________

 Танцавальная экскурсія па муралах Кастрычніцкай 

Валерыя Хрыпач, танцорка і менеджарка тэатра танца SKVO, запланавала сапраўды маштабную з’яву. Яна запрасіла дзевяць беларускіх перформераў, якія станцуюць свежаствораныя муралы і скульптуры на Кастрычніцкай. Цягам некалькіх тыдняў артысты глядзелі на працэс стварэння, гутарылі з мастакамі, а цяпер на закрыццё гатовыя прадставіць танцавальную інтэрпрэтацыю. «У кожнага свой кантэмпрары-дэнс» пройдзе некалькімі экскурсіямі, на якія можна запісацца па спасылцы.

 План экскурсіі: 

Мост Рымона – Валерыя Хрыпач (SKVO’s dance company)

Працяг мурала Рамона – Ірыніка Басалаева (Structures) і Наста Някрасава (Nezh Dance Company)

Дошка гонару МЗКР і галерэя аднаго фота – дуэт Кірыла Балтрукова (SKVO’s dance company) і Марыны Лашкінай (харэографка з Кішынёва)

Сцяна Кірушчанкі – Сяргей Паяркоў і Structures

Мурал Bazinato – Вольга Скварцова (SKVO’s Dance Company) і Вольга Лабоўкіна (Karakuli)

Скульптура «Эхо» – Ірына Шырокая (Skyline Dance Theater)

Экскурсаводы – Валерыя Хрыпач і Георгій Заборскі

______________________________________________________________

 «ИнЖест» 

Сюррэалістычны тэатр Вячаслава Іназемцава выпусціць на Кастрычніцкую паўвыспу сваіх Чужых. Калі гэта адбудзецца і дзе – трымаецца ў сакрэце, але дакладна яны ўжо сярод нас.

______________________________________________________________

 Маркеты 

Тэрыторыя фэсту пакрыецца некалькімі маштабнымі кірмашамі, дзе можна будзе пакаштаваць унікальныя фірмовыя стравы ад вядомых кейтараў Менска, прыдбаць сэкандавую цішотку на барахолцы ці выбраць які-небудзь нішцяк ручной работы. Фуд-кортам і крафтавым маркетам сёлета руліць гастранамічная актывістка Каця Роўба, а гэта значыць, што кожны трэйдар будзе стылістычна дапасаваны да канцэпцыі фестывалю, а таксама прадставіць спецыялет, які ён раней не рабіў. Бразільская фэйжуада, дамашнія джэмы, бургеры з бразільскім соусам – плануецца каля 20 удзельнікаў, кожны з якіх дадасць бразільскі элемент у сваю кухню. Шукай ежу на паркоўцы ля ENZO. На фэсце таксама будуць наліваць півасік «Лідскае», галоўны спонсар арт-дзвіжа.

Уздоўж сцяны «ЦЭХа» расцягнецца невялікі маркет гарадскіх мэйкераў, на якім можна будзе прыдбаць упрыгожванні, вопратку лакальных брэндаў і іншыя нішцякі ручной работы, а з іншага боку ад пастамента Леніна і да Moby Dick барахолка «Open Шкаф» раскіне свае развалы. Дарэчы, ты таксама можаш пагандляваць старым адзеннем з шафы, для гэтага пішы Ані Марынкінай у свабоднай форме на openshkaf@gmail.com ці адразу тэлефануй 8 029 391-48-71.

______________________________________________________________

 Арт-шоп 

Сёлета зноў прыгоняць праславутыя трамваі, на якіх падчас фэсту абновяць малюнкі. Гэта зробяць OSGEMEOS з тусоукай беларускіх райтэраў-ветэранаў. На закрыцці ў адным з трамваяў размясціцца арт-шоп, дзе будуць прадавацца працы бразільскіх і беларускіх удзельнікаў– карціны, фотаздымкі, скетчы, а таксама экалагічныя аксесуары Vulica Brasil, зробленыя з банераў леташніх фэстаў. Нарэшце можна злавіць гэтыя фірмовыя гаманцы.

______________________________________________________________

 3 верасня. Afterparty @ «На Пляже» 

Завершыцца бразільскі марафон сяброўскай афтэрпаці зноў жа на пляжным астраўку на Зыбіцкай. Пачне вечар джэм-калабарацыя беларускіх соўл-джэдаяў з Vibeclub і маскоўскіх самба-спевакоў. За дыджэйскі складнік вечара адказвае літоўскі хэнговер-джэдай Stereobeaver.

Як і на любое масавае мерапрыемства, не прынось з сабой нічога недазволенага. Ровары можна будзе прышпыліць на паркоўцы ля ўвахода на фэст. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Фота by Gustav Goodstuff, tut.by, color.by, relax.by, euroradio.by

Матэрыял ўзяты з 34mag.net