GRINO & IVAN TAME · трамвай на Кастрычніцкай

VB3_trams_25aug-02

Grino & TAME

(29 гадоў, Менск, Беларусь)

Дзе малюе: трамвайнае кола на вул. Кастрычнікая, насупраць Ultrabar.

Што малюе: Пладавіты сад, дзе людзі збіраюць ураджай і мірна бавяць час, граюць на гітары, спяваюць песні і знаходзяцца ў яднанні з прыродай. Будзе маляваць са сваім братам Ivan Tame.

Вулічны мастак Васілій Grino нарадзіўся ў Менску, вырас у Рэчыцы, а ў 20 гадоў пераехаў у Маскву. З 13 гадоў пачаў маляваць традыцыйнае графіці, але затым захапіўся стрыт-артам. Працуе дызайнерам на тэлеканале Disney. Зрабіў тры вялікія фасады ў Магілёве, Гомелі і Рагачове ў межах фестывалю Must act Must art. Былы ўдзельнік першай у Беларусі стрыт-арт каманды AZ crew.

IMG_8802 IMG_8782 IMG_8804 IMG_8822 IMG_8851 IMG_9117

Рэтра-трамвай “Рыжскі” мадэль РВЗ-6M.
Малюнак зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94 aд Montana Colors.