DEDABLIO · Культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9)


Dedablio

(30 год, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: Культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9)

Што малюе:Абстрактныя рознакаляровыя выявы людзей.

Dedablio Facebook
Instagram

Дыегу Дэдабліу пачаў маляваць ва ўзросце 15 гадоў на вуліцах роднага горада Татуй, у штаце Сан-Паўлу. На творчасць мастака моцна ўплывае афрабразільская народная культура з віхрам колераў, этнічных матываў, падобных да сучаснага наскальнага роспісу. У сваіх працах і матэрыялах Дыегу спалучае традыцыі з паўсядзённай глабалізацыяй, а развінанне колераў і ліній падпарадкоўвае музычнай метрыцы, будуючы кампазіцыю быццам па нотах.
Яго муралы красуюцца на сценах Амстэрдама, Сан-Паўлу, у Аргенціне, на чарзе – Менск, дзе мастак увасобіць на «Корпусе» пачутую мелодыю горада, па ходзе прыдумляючы вайб малюнка.

Тэкст ўзяты з 34mag.net