Дакументальны фільм 2016 · Documentário 2016

Каб уключыць субтытры (Português, Беларуская, English, Русский), націсніце на “cc”  у правым ніжнім вуглу экрана. 

Мы прызвычайваемся да гарадскіх дэкарацый і ўспрымаем іх як адвечную частку ландшафту. Але кожная трансфармацыя, асабліва творчая, мае за сабой бездань сэнсаў. Vulica Brasil разам з 34mag прэзентуе 30-хвілінную дакументальную стужку пра галоўных герояў фестывалю – мастацтва, сяброўства і жаданне жыць у гармоніі з наваколлем.

Віталь Ухванаў, рэжысёр фільма:

– У 2015 годзе, калі я здымаў Vulica Brasil, атрымалася 15-хвілінная дакументалка – самая буйная мая праца на той момант. Летась фестываль значна разросся: з’явіліся гіганцкія муралы, дадаліся экалагічныя і ўрбаністычныя вымярэнні, стала больш валанцёраў, наведнікаў фэсту. Мы ўжо не маглі рабіць маленькі фільм: хацелася перадаць думкі, канцэпцыі мастакоў. Пры мантажы я называў гэты праект «Тоўсты ласось». Ён настолькі напаўняўся ікрой, яго раздзімала, і ў адзін момант ён проста выбухнуў, ледзь размясціўшыся на таймлайне.

Фільм недастаткова паглядзець адзін раз, каб зразумець. Пры першым праглядзе ты збіраеш толькі самыя вяршкі. У ім закладзена шмат канцэпцый мастакоў, якія арганічна пераплецены. Ты пачынаеш думаць пра тое, як крута становіцца ў Менску і як праект Vulica Brasil дапамагае людзям вакол, нават тым, хто адно аднаго не любяць.

Тэкст: 34mag.net/post/vulica-brasil-dakumentalny-film


Com o tempo a paisagem urbana se torna previsível. Mas a cidade pede transformações, inclusive criativas, como as promovidas pelo Vulica Brasil e retratadas neste documentário de 35 minutos. Em parceria com 34mag, apresentamos os principais personagens e ideais do festival – arte, amizade e o desejo de viver em harmonia com o meio ambiente.

Leia aqui o comentário do cineasta Vitali Uhvanau 34mag.net/post/vulica-brasil-dakumentalny-film e boa sessão!