COWEK & MOSS TOWN STUDIO · Кастрычніцкая, 16

VB3_walls_22aug-06

Cowek & Moss Town Studio

(31 год, Ліда, Беларусь)

Дзе малююць: МЗКР (вул. Кастрычніцкая 16)

Што малююць: Cowek будзе падпраўляць контуры сваіх леташніх намаганняў, а таксама дамалёўваць сцяну побач над бюстам Леніна. Юля аздобіць малюнкі ды сцяну вакол пастаменту жывымі насаджэннямі.

Cowek Flickr   Moss Town FB

Тэматыка прац Яўгена Мацюты aka Cowek вельмі самабытная і ўнікальная на тэрыторыі Беларусі: мастак расказвае пра старажытную беларускую міфалогію, народныя казкі, у ягоных працах можна ўбачыць прыродныя матывы і вобразы. Шукае ўзаемасувязь шэрага гарадскога ўрбанізму з жывою энергетыкай прыроды. На жаль, горад як самастойны арганізм ужо выходзіць за свае межы, тым самым пачынае запаўняць і кранаць святое – прыроду.

Cowek – адзін з заснавальнікаў часопісу-альманаху «Сігнал», які асвятляе дзейнасць вулічнага мастацтва ў Беларусі. Сталы рэзідэнт Vulica Brasil: бярэ ўдзел ужо трэці раз і ўсё далей удасканальвае сваю гіганцкую панараму (першы этап, 2014). Таксама маляваў на стрыт-арт фэсце MustAct у Магiлёве, Гомелi, Горадні, Баранавічах і Рагачове. Ягоныя працы ёсць у Варшаве i Гданьску, Вільнюсе, Санкт-Пецярбургу і Ярэмчы.

Moss Town Studio – нядаўні старт-ап мастачкі Юлі Стратовіч, звязаны з убудоўваннем моху ў дамашнюю і публічную прастору. Ён можа вертыкальна наносіцца на сцяну ці быць начынкай для стала, вырошчвацца ў гаршках ці складвацца ў надпісы. Прыемна, вядома: працуеш за кампом, а ножкі табе ласкоча пяшчотны сфагнум. Юля ўжо задызайніла мохам лагатып эка-маркету Green, інтэр’ер вегетарыянскай кавярні «Счастье есть» і сцяну да столі ў жылой кватэры.

Таксама «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ўбудуе ў зялёныя часткі мурала шпакоўні для павялічэння разнастайнасці крылатых на вуліцы.

IMG_8098 IMG_7911 IMG_7916 IMG_7923 IMG_7947 IMG_7972 IMG_7995 IMG_8054 IMG_8089 cowek_24

Назва мурала: “Valores Familiares” / “Сямейныя каштоўнасці”

Мурал зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94, акрылавай фарбы Condor, раслінаў ад Студия вертикального озеленения “Moss town” і Зелёный портал, і сінічнікаў ад Аховы птушак бацькаўшчыны.

Вялiкi дзякуй усiм валанцерам, якiя дапамагалі ў стварэнні мурала!