Арт-грузавік · Трамваі · Метро

Арт-грузавік

Пра Марата RGB вы чулі раней. У мінулым годзе ён ужо выстаўляў свой грузавік на Vulica Brasil як дадатковае палатно: мастакі малявалі на вонкавых сценках кузава. Сёлета Марат запрашае мастацтва ўнутр канцэпт-кара: менавіта там ён размесціць сваю карцінную галерэю перадзвіжнікаў.

Трамваі

Падчас фестывалю на Кастрычніцкую вернуцца распісаныя летась трамваі. Плануецца абнавіць старыя малюнкі і зноў вярнуць іх у дэпо. «Іх стала страшна пакідаць, – кажа Міла (прадзюсарка і куратарка фестывалю). – Людзі, якія жадалі пакуціць у трамваі, разбівалі вокны. Разы тры дэпо рамантавала іх, але ўжо калі пачалі выдзіраць крэслы, нам самім іх стала шкада і мы сказалі: забірайце. На жаль». Па словах арганізатараў, гэта быў самы магнетычны аб’ект мінулага фэсту, людзі да іх так і ліплі.

Метро

Сёлета горад даў дабро размаляваць адзін вагон метро. Знутры і звонку. Тады мастацтва стане рухомым і зможа дасягаць канцавых станцый метрапалітэна. Магчыма, хтосьці лішні раз праедзе на метро, каб злавіць гэты вагон, а не ў самоце на персанальным аўтамабілі.

Тэкст ўзяты з 34mag.net